Гэты курс можна параіць любому, хто лічыць сябе беларусам. Добра структуяваны матэрыял, безліч цікавостак і залацінак дапамагаюць лепш запомніць і зразумець логіку тых ці іншых падзей, абрадаў, рытуалаў. Дзкуй шчыры стваральнікам курса і спадару лектару за сапраўды якасную і важную справу!
Цікавы курс. Дзякуй!
Адкрыла для сябе адказы на розныя пытаньні зь дзяцінства наконт прымхаў, якія мне не тлумачылі. Было вельмі цікава даведацца, колькі ж выбітных асобаў у гісторыі Беларусі па дасьледваньню культуры было. Надзвычайна цікавая частка пра побыт, назвы рамёстваў, пабудоў гасподы й традыцыі! Шчыра раю ўсім, хто цікавіцца культурай Беларусі й думае, што шмат ведае) Асабліва хачу вылучыць мову Спадара Уладзімер-хочацца слухаць і слухаць!
Дзякуй! Хочацца level up курс :)
Вельмі цікавы курс!
Прекрасный курс- очень содержательный. Спасибо лектору- он профессионал своего дела. Жаль, что закончился так быстро
Вельмі цікавы і карысны курс для кожнага беларуса! Дапамагае зразумець, што мы адметная нацыя са сваімі традыцыямі, якія трэба шанаваць.
Курс ёмісты і цікавы, выкладчык даносіць да слухача гісторыю Беларусі і этнаграфію проста, зразумела і вельмі цікава.
Грунтоўны курс ад легендарнага этнографа, якога студэнты-гісторыкі ПДУ пасля з гонарам узгадваюць як свайго настаўніка. Курс можна рэкамендаваць як досыць падрабязныя ўводзіны ў багаты і разнастайны свет беларускай этнаграфіі. Must have для ўсіх, хто цікавіцца традыцынай культурай!